Расія прапускае ва Украіну тэрарыстаў праз зачынены пункт "Даўжанскі-Навашахцінск"
Пагранічная служба ФСБ Расіі працягвае ажыццяўляць пропуск праз мяжу ў пункце пропуску "Навашахцінск" (з украінскага боку — пункт пропуску
"Даўжанскі"), нягледзячы на дамоўленасць пра яго закрыццё. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, перадае
ТСН.
Памежнікі нагадваюць, што былі вымушаныя перадыслакаваць некалькі падраздзяленняў Луганскага пагранічнага атрада пасля нападаў на памежныя пункты, якія неслі прамую пагрозу жыццю і здароўю ўдзельнікаў міжнароднага руху. Менавіта па гэтых прычынах Кабмін, у адпаведнасці з двухбаковымі дамоўленасцямі з урадам РФ, прыняў рашэнне аб часовым спыненні руху праз шэраг пунктаў пропуску ў Данецкай і Луганскай абласцях.
У прыватнасці, гэтае рашэнне тычыцца пунктаў пропуску ў Данецкай вобласці: "Марынаўка — Куйбышава"; ў Луганскай вобласці: "Чэрвонапартызанск — Гукава", "Чырвоная Магіла — Гукава", "Навабораўцы — Аляксеева-Тузліўка", "Краснадарскі — Данецк", "Краснадарскі — Ніжні Швіраў", "Паўночны — Данецк", а таксама "Доўжанскі — Навашахцінск". Аб прынятым рашэнні МЗС Украіны нотай ад 5 чэрвеня 2014 года праінфармавала расійскі бок па дыпламатычных каналах. Таксама дадзеная інфармацыя была перададзена па лініі памежных упаўнаважаных.
Але ФСБ Расіі працягвае ажыццяўляць пропуск праз мяжу ў пункце пропуску "Навашахцінск" і такім чынам спрыяе незаконнаму руху праз дзяржаўную мяжу. "З гэтай нагоды памежнае ведамства праінфармавала МЗС Украіны і прадаставіла ўсю неабходную інфармацыю для рэагавання на міжнародным узроўні. Акрамя таго накіраваны чарговы ліст памежнай службе ФСБ Расіі аб неабходнасці спынення прапускных аперацый у названых пунктах пропуску", — гаворыцца ў паведамленні ДПСУ.