Расія. Правал казахскіх разведчыкаў

15 снежня ў цэнтры Масквы адбыўся мітынг, арганізаваны левай партыяй «РОТ-Фронт», якая напярэдадні з 7-га разу здолела зарэгістравацца ў расійскім Мінюсте.



knb1.jpg

Паколькі мітынг прыйшоўся на гадавіну расстрэлу рабочых у Жанаазене (Казахстан), на акцыю прыйшло шмат казахскіх апазіцыянераў, якія хаваюцца ад Назарбаева ў Расіі. Аднаго з іх, сустаршыню групы «Сацыялістычны рух Казахстана» Айнура Курманава, паспрабавалі затрымаць на мітынгу невядомыя людзі. Паведамляецца, што людзі азіяцкай знешнасці ў цывільным падышлі да Айнура і паспрабавалі сілай кудысьці яго адвесці. Расійскія таварышы ўмяшаліся, адбілі Курманава і разам накіраваліся ў метро. Ужо ў самым метро спроба затрымання паўтарылася. Сябры сацыяліста скруцілі аднаго з тых, хто нападаў, і здалі яго паліцэйскім па станцыі. Толькі пасля гэтага высветлілася, што гэты чалавек з’яўляецца маёрам Камітэта нацыянальнай бяспекі (КНБ) — казахскі аналаг КДБ, паведамляюць сайты. Прэса таксама піша, што Курманава хацелі арыштаваць і даставіць у Казахстан у якасці падарунку Назарбаеву да дня незалежнасці, які адзначалі на мінулым тыдні.
Паводле расійскай прэсы