Расія. Пуцін — антыхрыст
Адна з фракцый аныпуцінскага руху прапанавала абсалютна вар’яцкую версію, адпаведна якой Уладзімір Пуцін — антыхрыст, што вядзе свет да Армагедона.
Аргументацыя заснаваная на тым, што Крэмль патранаваў атамную праграму Ірану, які абяцае знішчыць Ізраіль, што быццам цалкам пасуе паводзінам пасланца Сатаны. Наступны блок доказаў — знешняе падабенства прэзідэнта РФ да адмоўных персанажаў гісторыі, накшталт князя Юсупава, які забіў Распуціна. Такім чынам, падабенства Пуціна са шматлікімі (адмоўнымі) персанажамі гісторыі, таксама можа сведчыць пра тое, што ён з’яўляецца антыхрыстам», — робяць выснову аўтары тэорыі. Выклікае падазрэнні і тое, што ў жніўні 1999 года, калі Пуцін прыйшоў да ўлады, у Еўропе адбылося сонечнае зацьменне. А 13 мая 2000 года Пуцін стварыў сем федэральных акругаў у Расіі, што можа разглядацца як сем галоў «звера» з Апакаліпсіса. Вось такая тэорыя, якая, калі меркаваць па рэакцыі ў сеціве, не знайшла масавай падтрымкі. «Пуцін — антыхрыст? Пабойцеся Бога — так, дробны д’ябал», — піша на адным з форумаў нейкі каментатар.
Паводле расійскай прэсы