Расія. Валгаград зноў стане Сталінградам
Як піша расійская прэса, стаўка рэжыму Пуціна на прапаганду патрыятызму стварыла атмасферу для перайменавання Валгаграда ў Сталінград.
З гэтай ідэяй даўно носяцца камуністы і чырвона-карычневыя, аднак ніколі, нават у часы застою, калі вакол вайны быў створаны сапраўдны культ, Крэмль не адважваўся на перагляд хрушчоўскай
тапанімічнай рэформы. Аднак цяпер усё можна. Як прыклад — некалькі дзён таму, амаль адразу пасля з’яўлення ўказу прэзідэнта пра падрыхтоўку імпрэзы з нагоды 70-годдзя сталінградскай
перамогі, пісьменнік і камерцыйны дырэктар Першага канала ў Санкт-Пецярбургу Мікалай Старых апублікаваў зварот да прэзідэнта з просьбай «вярнуць гораду-герою на Волзе імя
Сталінград». На карысць ідэі вяртання гораду новай-старой назвы, ён прыводзіць такі аргумент: яшчэ жывыя ветэраны Вялікай Айчыннай, якія змогуць ацаніць веліч прэзідэнцкага ўказу. Некаторыя
эксперты нават называюць канкрэтную дату перайменавання — 19 лістапада (19 лістапада 1942 года пачалося контрнаступленне савецкіх войскаў пад Сталінградам).
Паводле расійскай прэсы