Расія выкарыстоўвае Сірыю як выпрабавальны палігон для сваіх узбраенняў
Перамога Расіі над Грузіяй у 2008 годзе была азмрочана тым фактам, што расійскія ВПС і наземныя сілы паказалі сябе дрэнна, а кампанія аказалася больш хаатычнай і крывавай, чым чакаў Крэмль, піша аглядальнік Foreign Policy Рэйд Стэндзіш.
unian.net
Тады Уладзімір Пуцін пачаў кампанію па рэформе і пераўзбраенні арміі. Яе плады цяпер дэманструюцца ў Сірыі. Так, на гэтым тыдні звышсучасная расійская падлодка-"невідзімка" паразіла аб’екты паблізу Раккі.
На думку аўтара, у Сірыі Крэмль выпрабоўвае новыя ўзбраенні і тэхніку і тым самым перасцерагае Захад ад думкі, што Расія сстраціла сваю ваенную моц.
"Ракеты, запушчаныя з падлодкі, былі хутчэй палітычнай зброяй, нацэленай на Вашынгтон, чым сродкам вядзення вайны, нацэленым на ІДзІЛ", — сказаў у інтэрв'ю выданню Крыс Хармер, старэйшы аналітык ВМС (Institute for the Study of War, ЗША).
Запускі праводзіліся з падлодкі "Растоў-на-Доне", якая лічыцца адной з самых "ціхіх" у свеце і ідэальна падыходзіць для таемных аперацый. Але Хармер заўважыў, што прымяненне такой дасканалай тэхнікі і крылатых ракет — незвычайны выбар, паколькі прымяненне расійскіх ВПС абышлося б нашмат танней і аказалася б больш эфектыўна.
"У Расіі няма ніякіх тактычных прычын для запускаў крылатых ракет. Яны ўжываюць такія ракеты, каб паказаць свету, што могуць іх прымяняць", — сказаў на заканчэнне аналітык.
Выданне адзначае: бамбёжкі ў Сірыі ажыццяўляюцца адкрыта, Мінабароны вядзе іх падрабязную хроніку ў сацсетках, а расійскае дзяржаўнае тэлебачанне — апявае.
"Нельга скідаць з рахункаў каштоўнасць гэтых паказаў для прапаганды ў Расіі і за мяжой", — адзначыў у інтэрв'ю Марк Галеоці (Нью-Йоркскі універсітэт).
Паводле яго слоў, Расія не толькі ўмацоўвае рэжым Асада, але і "выпрабоўвае новыя тэхналогіі і новыя спосабы дзеянняў з ужываннем старых тэхналогій". "Яшчэ адна задача — паказаць патэнцыйным пакупнікам, што расійскія ўзбраенні могуць дзейнічаць уражліва", — дадаў Галеоці.
"Але дарагое нарошчванне ўзбраенняў сутыкнулася з сур'ёзнымі перашкодамі, паколькі расійская эканоміка тоне пад цяжарам заходніх санкцый і абвалу коштаў на нафту", — гаворыцца ў артыкуле.
Галеоці заўважае: "Расійцы не хочуць гэтага прызнаваць, але ўжо уразаюць выдаткі". Паводле яго ацэнак, рэфармавана прыкладна трэць узброеных сіл, а для перакідання на Украіну і ў Сірыю спецыяльна адбіралі лепшых вайскоўцаў.
Час пакажа, як Масква здолее працягнуць рэформы разам з умяшаннем на Украіне і ў Сірыі. Але ў кароткатэрміновай перспектыве ваенная місія Расіі ў Сірыі стала падарункам Крамля, лічыць аўтар.
"Усяго толькі пачаўшы сваю аперацыю ў Сірыі, Расія фактычна сарвала значную частку знешняй палітыкі ЗША. Для гэтага ей спатрэбілася прыкладна 30 самалётаў", — адзначыў Галеоці.