Расійская вайсковая база схаваная побач з школамі і бальніцамі ў Стаханаве
Міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm.org ідэнтыфікавала чарговае скопішча на ўсходзе Украіны вайсковай тэхнікі войскаў Расійскай Федэрацыі, якое знаходзіцца побач з “Дзіцячай паліклінікай і школай №28 у горадзе Стаханаве.
![informnapalm_org_2015_11_04_120014.jpg informnapalm_org_2015_11_04_120014.jpg](/img/v1/news/full/informnapalm_org_2015_11_04_120014.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На фота зафіксаваныя армейскія радыёстанцыі (КШМ) на базе ЗІЛ-131 і Газ-66. Мадэлі машынаў старэнькія, але для “маладой рэспублікі” яны вельмі дарагія, тым больш што пенсіі ў “ЛНР” і “ДНР” пачалі затрымліваць, а так званыя бюджэтнікі наагул забыліся, як выглядаюць хоць нейкія грошы…
![informnapalm.org__wp_content_uplo_84b7f1637c434e1a5d1515ded1a7216d.jpeg informnapalm.org__wp_content_uplo_84b7f1637c434e1a5d1515ded1a7216d.jpeg](/img/v1/images/informnapalm.org__wp_content_uplo_84b7f1637c434e1a5d1515ded1a7216d.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мы можам пабачыць, што нават сэрвіс “Яндэкс.Мапы” пацверджвае наяўнасць вайсковай тэхнікі Расіі ў гэтым месцы.
Матэрыял да публікацыі падрыхтаваў @BuTaJIu4eK
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын