
Мазепін
Першы: расійскія баевікі прыязджалі на Данбас і ўдзельнічалі ў антыўкраінскіх акцыях яшчэ ўзімку, да перамогі Майдана, калі Януковіч яшчэ быў прэзідэнтам. "Цяпер жа мы атрымалі чарговае сведчанне таго, што расіяне актыўна ўключыліся ў падзеі яшчэ ў перыяд Майдана. Нават калі ў Украіне яшчэ быў "легітымны і жывой" Януковіч. Гэта значыць, што расіянам выгадна было не згасіць палітычны канфлікт, а наадварот — максімальна разгайдаць сітуацыю. Давесці канфлікт да максімальнага напалу", — падкрэсліівае ў сваім блогу ўкраінскі журналіст Дзяніс Казанскі, піша unian.net. Такія ж факты ўдзелу расіян у беспарадках былі зафіксаваныя і ў Данецку. Казанскі паказаў відэа з мітынгу, дзе нейкі расіянін прызнаўся, што атрыбутыка і сцягі ў Данецк дастаўляліся з Расіі:
Другі факт: у сваім інтэрв'ю Мазепін прызнае, што ў Расіі існавалі вайсковыя лагеры падрыхтоўкі баевікоў "ЛДНР". Такія факты былі вядомыя і раней, адзначыў Казанскі. Мы ведаем, што такія лагеры былі ў Растоўскай вобласці, а таксама ў Падмаскоўі. Цяпер жа Мазепін распавёў, што ваенны лагер таксама быў у Варонежскай вобласці.
Дык вось, яшчэ ў верасьні 2013 сярод мясцовых, зь кім давялося сустрэцца, было модна 1) купляць танную зброю на чорным рынку 2) рэтрансляваць ультраправую савецка-патрыятычную прапаганду ў стылістыцы Паўла Губарава.
Так што агенты ўжо тады вялі працу напоўніцу.