Расійскія праваабаронцы: падчас антываенных акцый затрымана больш за 300 чалавек
У адказ на амапаўскае «Ваша акцыя не ўзгоднена» актывісты скандавалі: «Ваша вайна не ўзгоднена».
Больш за 330 чалавек былі затрыманыя на антываенных акцыях у цэнтры Масквы, паведамляе партал «ОВД-Інфо».
Больш за ўсё людзей было затрымана на Манежнай плошчы і каля будынка Мінабароны на Знаменцы — 128 і 200 чалавек адпаведна.
Тым часам «Інтэрфакс» са спасылкай на ГУ МУС Масквы паведамляе толькі пра 50 затрыманых. Акрамя таго, каля 40 актывістаў у Пецярбургу
таксама былі затрыманыя праваахоўнікамі.
Падставай для масавых антываенных выступленняў стала рашэнне Савета Федэрацыі ўхваліць просьбу Уладзіміра Пуціна аб увядзенні войскаў у Крым.
Паводле інфармацыі «Новая газеты» у адказ на амапаўскае «Ваша акцыя не ўзгоднена»
актывісты скандавалі: «Ваша вайна не ўзгоднена».