Разам для Незалежнай!
Зварот прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага да палякаў да 11 лістапада, Дня Незалежнасці Польшчы

Мы, палякі, разам здабылі незалежнасць у 1918 годзе. Дзякуючы нам польская дзяржаўнасць трывала ў структурах Падпольнай Дзяржавы. Разам перамаглі ў Салідарнасці. Менавіта дзякуючы сумесным дзеянням нам удалося вырашыць складаныя задачы гісторыі.
Апошнія два гады назіраецца дробны, але заўважальны сімвал сумеснага і радаснага святкавання 11 лістапада — бела-чырвоныя катыльёны (стужка, якая прышпільваецца да вопраткі — рэд.).
Давайце ў гэтым годзе таксама прышпілім іх да нашых плашчоў і куртак — гэта будзе знак святкавання “Разам для Незалежнай, а не супраць каго-небудзь.
Далучыцца да акцыі катыльённых упрыгожваньняў, у чарговы раз, я асабліва заклікаю журналістаў і ўсіх людзей СМІ. Я веру, што за вашым прыкладам пойдуць многія людзі ва ўсёй Польшчы.
Ад кожнага з нас, палякаў, залежыць, як будзе выглядаць Свята незалежнасці. Нельга забыць пра тое, што кожны год, 11 лістапада, тыя, хто цешыцца, вывешваюць сцягі і паказваюць гонар дасягненнямі
сваёй Айчыны. Такіх людзей большасць, а тыя, хто дэманструе скептыцызм або нянавісць, хоць і гучна крычаць, застаюцца меншасцю. За ўсе, нават самыя дробныя, жэсты ў імя ўзмацнення нацыянальнай моцы і
гонару за Айчыну, у гэты важны дзень я хацеў бы ўсім падзякаваць.
У гэтым годзе нагодай для радаснага, сумеснага святкавання будзе таксама ўдзел у наладжаным па ініцыятыве ветэранаў змаганняў за незалежнасць шэсці “Разам для Незалежнай. Яго
сімвалічная траса праходзіць каля помнікаў людзей, якія змаглі пераадолець ідэйныя падзелы ў імя супрацы дзеля дабра Польшчы — Маршала Юзэфа Пілсудскага, Вінцэнты Вітаса, Ігнацы Яна
Падэрэўскага і Рамана Дмоўскага.
Многія людзі імкнуцца, каб 11 лістапада яднаў палякаў. Каб мы святкавалі разам. Каб у гэты дзень прыгадваць імёны нашых герояў. Каб казаць пра нашы агульныя мары і надзеі. Каб 11 лістапада стаў днём
вольнай Польшчы і шанцам паказаць наша адзінства, радасць і гонар. Памятайма пра тое, што гэтая думка яднае большасць палякаў.
Многія пакаленні змагаліся за свабоду. Сёння перад намі стаіць ня менш важная задача — умець ёй карыстацца. Ад нас залежыць, ці нам удасца сканцэнтравацца на сапраўды важных задачах: ці
зможам мадэрнізаваць нашу краіну, ці ўдасца нам павысіць нашу канкурэнтаздольнасць, ці будзе правільна выкарыстоўвацца, з думкай пра будучыню, той вялікі капітал свабоды і дэмакратыі, якім мы можам
сёння распараджацца.
Браніслаў Камароўскі
radyjo.net