Рэформа ўкраінскага гімну

Дэпутат ад вядучай апазіцыйнай партыі «Батькивщина» Алег Канівец зарэгістраваў у Вярхоўнай Радзе законапраект пра змену тэксту цяперашняга дзяржаўнага гімна Украіны. Законапраект прадугледжвае змену толькі адной літары.



img813_26422_big.jpg

Гаворка ідзе пра першы радок гімна «Ще не вмерла України ні слава, ні воля…», дзе Канівец прапануе змяніць «України» на «Україна». Дзяржаўны гімн Украіны больш за 11 гадоў існаваў без заканадаўча зацверджанага тэксту. 15 студзеня 1992 года музычная рэдакцыя дзяржаўнага гімна была зацверджана Вярхоўнай Радай. Аднак толькі 6 сакавіка 2003 года Вярхоўная Рада Украіны прыняла Закон «Пра Дзяржаўны гімн Украіны», прапанаваны прэзідэнтам Леанідам Кучмам.

«Насамрэч, гэта не змена — гэта вяртанне першапачатковага тэксту нашага гімна. Я лічу, што мы не павінны адмаўляцца ад тэксту, якому ўжо 150 гадоў. Там не гаворыцца пра смерць Украіны, там гаворыцца, што яшчэ не памерла Украіна як нацыя. А ў 2003 годзе з падачы Кучмы паціху фактычна выкінулі нацыю, пакінуўшы толькі славу і волю», — заявіў Алег.

Важна ўзгадаваць, што Канівец таксама прапанаваў вярнуць у пашпарт графу «нацыянальнасць», чым раскалоў апазіцыю. Адны бачаць тут вяртанне ў «савок», другія гатовыя падтрымаць ініцыятыву, каб эфектыўней гарантаваць правы прадстаўнікам тытульнай нацыі. Так ці інакш, падзел апазіцыі відавочны, што дала падставу для чутак пра тое, што Канівец — засланы казачок з лагера Януковіча.

Паводле ўкраінскай прэсы