Рэжым надзвычайнага становішча ў Турцыі працягнулі на тры месяцы
Рэжым надзвычайнага становішча ў Турцыі будзе працягнуты яшчэ на тры месяцы, пачынаючы з 19 студзеня. За адпаведнае рашэнне прагаласаваў парламент краіны, піша РБК са спасылкай на турэцкія СМІ.

Фота: Reuters
Рэжым надзвычайнага здарэння ў Турцыі ўвялі ў 2016 годзе пасля спробы дзяржаўнага перавароту, якая адбылася ў ноч на 16 ліпеня. Падчас спробы перавароту загінулі каля 240 чалавек. Надзвычайнае становішча было ўведзенае спярша на тры месяцы, аднак у кастрычніку парламент працягнуў яго дзеянне.
У арганізацыі перавароту турэцкія ўлады вінавацяць мусульманскага прапаведніка Фетхулаха Гюлена, які жыве ў ЗША. Сам Гюлен адмаўляе абвінавачванні.
Пасля спробы перавароту ўлады затрымалі больш за 40 тысяч чалавек. Больш за 80 тысяч былі звольненыя: іх падазравалі ў датычнасці да руху Гюлена. У іх ліку апынуліся вайскоўцы, паліцэйскія, настаўнікі, суддзі і журналісты.
Паводле euroradio.fm