РФ адправіла ў Карабах амаль дзве тысячы расійскіх вайскоўцаў
Расія паабяцала адправіць у Нагорны Карабах 1960 міратворцаў, 90 бронетранспарцёраў, 380 адзінак аўтамабільнай і спецыяльнай тэхнікі, паведаміў са спасылкай на Мінабароны РФ «Інтэрфакс». І расійскія вайскоўцы ўжо вылецелі з Ульянаўска ў Карабах.
Расія на вайскова-транспартных самалётах Іл-76 адправіла ў Нагорны Карабах 1 960 міратворцаў і 470 адзінак тэхнікі, паведамляе ТАСС са спасылкай на Мінабароны РФ.
Расійскія вайскоўцы застануцца ў Карабаху на пяць гадоў з аўтаматычным прадаўжэннем на такі ж тэрмін, калі Баку і Ерэван «будуць не супраць». Пра гэта паведаміў прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, яго словы перадае РІА «Новости».
Аліеў таксама сказаў, што міратворчая місія будзе супольнай — яе правядуць Турцыя і Расія.
Аснову расійскай місіі складзе падраздзяленні 15-й асобнай мотастралковай брыгады (міратворчай)Цэнтральнай ваеннай акругі. Мінабароны РФ паведаміла, што штаб расійскіх спецаперацый будзе базавацца ў Сцяпанакерце.
Паводле www.interfax.ru, www.znak.com, meduza.io