Азербайджан паведаміў, што выпадкова збіў расійскі верталёт над Арменіяй

Расійскі верталёт пацярпеў крушэнне на мяжы Арменіі і Азербайджана. У Мінабароны Расіі ўдакладнілі, што верталёт быў збіты з пераноснага зенітна-ракетнага комплексу. Верталёт Мі-24 збіў Азербайджан, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на азербайджанскі МЗС.

Расійскі верталёт Мі-24. Архіўнае фота. Фота: Наталля Фядосенка / ТАСС

Расійскі верталёт Мі-24. Архіўнае фота. Фота: Наталля Фядосенка / ТАСС

Інцыдэнт адбыўся ў сяла Ерасх. Гэтае сяло знаходзіцца на мяжы Арменіі і Нахічэванскай аўтаномнай рэспублікі — больш чым у 100 кіламетрах ад Нагорнага Карабаха, дзе працягваюцца сутыкненні паміж армянскімі і азербайджанскімі войскамі. Ад сяла Ерасх да тэрыторый Турцыі і Ірана менш за 10 кіламетраў.
Па папярэдніх дадзеных, у выніку інцыдэнту загінулі два чалавекі. Яшчэ адзін атрымаў раненні сярэдняй цяжкасці і быў эвакуіраваны.
Верталёт суправаджаў аўтакалону, якая рухалася ў бок расійскай вайсковай базы, размешчанай у Арменіі.
У МЗС Азербайджана сказалі, што верталёт збілі выпадкова, Азербайджан прыносіць прабачэнні расійскаму боку і гатовы выплаціць кампенсацыю.
У МЗС Азербайджана сцвярджаюць, што расійскі верталёт здзяйсняў палёт у цёмны час сутак, на малой вышыні і па-за зонай выяўлення радарамі СПА.
Акрамя таго, палёт праходзіў «у непасрэднай блізкасці да армяна-азербайджанскай дзяржаўнай мяжы, у той час як у зоне армяна-азербайджанскага нагорна-карабахскага канфлікту працягваюцца актыўныя баявыя сутыкненні».
Таксама ў Баку адзначылі, што «верталёты ВПС РФ раней не былі заўважаныя ў вызначаным раёне».
«У кантэксце названых фактараў і ў святле напружанай абстаноўкі ў рэгіёне і падвышанай баявой гатоўнасці ў сувязі з магчымымі правакацыямі армянскага боку, дзяжурным баявым разлікам было прынята рашэнне адкрыць агонь на паразу», — заявілі ў знешнепалітычным ведамстве Азербайджана.
«МЗС Азербайджана запэўнівае, што трагічны інцыдэнт не быў скіраваны супраць расійскага боку», — перадае РІА Навіны.
meduza.io