«Робін Гуды» ўчынілі налёт на гішпанскія супермаркеты

Радыкальныя чальцы гішпанскіх прафзвязаў абрабавалі некалькі супермаркетаў у Андалусіі.



robin_hoods.jpg

(AFP PHOTO / CRISTINA QUICLER)
Бралі яны не прадукты харчавання або якую-небудзь тэхніку, а школьныя тавары — сшыткі, падручнікі, кнігі, ручкі і альбомы. Нарабаванае прызначалася для раздачы дзецям з бедных сем'яў.
«Неўзабаве пачынаецца новы навучальны год, — кажа прэс-сакратар Звязу андалускіх рабочых Дыега Каньямера, — а ў многіх бацькоў проста няма грошай, каб купіць сваім дзецям усё патрэбнае для школы».


Рабаванне крам — гэта акцыя, закліканая прыцягнуць увагу рэгіянальных і цэнтральных улад, каб гішпанскі ўрад убачыў цяжкасці простага народа.
Вось з якой мэтай актывісты гішпанскіх прафзвязаў, якіх падтрымліваюць ультралевыя палітыкі, і ўчынілі налёты на супермаркеты Андалусіі.
Акцыя «Робін Гудаў» прыцягнула ўвагу таксама і мясцовай паліцыі.
euronews.com