Раскомнагляд склаў пратакол на «Эхо Москвы» — за перадачы пра ўкраінскую культуру
Галоўны рэдактар «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў паведаміў пра гэта ў сваім блогу на сайце радыёстанцыі: «Атрымалі пратакол ад Раскамнагляду за нібыта парушэнне ліцэнзіі»

«Атрымалі адміністрацыйны пратакол ад Роскамнагляду за нібыта парушэнне ліцэнзіі, таму што (на іх меркаванне) перадача "Що там у них" ідзе на ўкраінскай мове, — напісаў Аляксей Венядзіктаў. — Будзем аспрэчваць у судзе — гэта перадача пра ўкраінскую мову і ўкраінскую культуру».