“Роспатент” атрымаў заяўку на рэгістрацыю брэнда "Зялёныя чалавечкі"

Заяўнік просіць замацаваць за ім брэнд "Зялёныя чалавечкі", выкананы стандартным шрыфтам кірыліцай".  



e94834d7_f401_4285_9ed8_a28255cfd206.jpg

“Роспатент” атрымаў заяўку на рэгістрацыю брэнда "Зялёныя чалавечкі" ад аднаго індывідуальнага прадпрымальніка, паведамілі ў патэнтавым ведамстве. 

"Роспатент” атрымаў заяўку на рэгістрацыю таварнага знака на імя індывідуальнага прадпрымальніка Ігната Іванова. Заяўнік просіць замацаваць за ім брэнд "Зялёныя чалавечкі", выкананы стандартным шрыфтам кірыліцай", — удакладнілі ў ведамстве.


Паводле працэдуры, пасля падачы заяўкі на рэгістрацыю брэндаў на працягу месяца патэнтнае ведамства праводзіць экспертызу таварнага знака. Затым адбываецца экспертыза заяўленага абазначэння, у якой няма часовых абмежаванняў. У сярэднім, паводле ацэнак экспэртаў, з моманту падачы заяўкі да выдачы рэгістрацыі (у выпадку прыняцця станоўчага рашэння) праходзіць каля года.


Тым часам нядаўна адна з чэскіх фірмаў, якая спецыялізуецца ў ваеннай мініацюры, выпусціла фігуркі “зялёных чалавечкаў”.


radyjo.net