Румынія. Дачка прэзідэнта ідзе ў Еўрапарламент
Элена Бэсеску, дачка главы Румыніі Траяна Бэсеску, якой споўнілася 28 гадоў і якая спрабуе сябе як мадэль, балатуецца ў дэпутаты Еўрапарламента. Траян Бэсеску, здаецца, не ў захапленні ад ініцыятывы дачкі, інакш Элена не выйшла б з бацькоўскай партыі «Саюз праўды і справядлівасці» і не пайшла б на выбары самастойна. Сыход Элены ў палітыку выклікаў супярэчлівыя каментары. Некаторыя палітолагі лічаць яе ідыёткай, якая думае, што за грошы можна набыць усё, у тым ліку мандат дэпутата.
Элена Бэсеску, дачка главы Румыніі Траяна Бэсеску, якой споўнілася 28 гадоў і якая спрабуе сябе як мадэль, балатуецца ў дэпутаты Еўрапарламента. Траян Бэсеску, здаецца, не ў захапленні ад
ініцыятывы дачкі, інакш Элена не выйшла б з бацькоўскай партыі «Саюз праўды і справядлівасці» і не пайшла б на выбары самастойна. Сыход Элены ў палітыку выклікаў супярэчлівыя
каментары. Некаторыя палітолагі лічаць яе ідыёткай, якая думае, што за грошы можна набыць усё, у тым ліку мандат дэпутата. Іншыя кажуць, што дачка прэзідэнта не такая ўжо і неадэкватная: яна
закончыла факультэт паліталогіі і нават прайшла практыку ў Еўрапарламенце. У любым выпадку, Элена не унікум. Шмат дзяцей вядомых палітыкаў у гэтым годзе чамусьці падаліся за мандатамі. Сярод іх Бакір
Ізетбегавіч, сын Алія Ізетбегавіча (заснавальніка баснійскай дзяржавы) і Міраслаў Туджман — сын першага прэзідэнта незалежнай Харватыі.
Па матэрыялах «Gazeta Wyborcha» ( Польшча)