Румынія. У Малдове жывуць 4 мільёна румын
Прэзідэнт Румыніі Траян Басэску падліў масла ў агонь. Каментуючы нядаўнія акцыі апазіцыі ў Малдове, у арганізацыі якіх Кішынёў абвінавачвае Бухарэст, ён сказаў: “Румынскі ўрад не мае ніякага дачынення да падзей у Малдове, аднак рабіць штосьці будзем: у Малдове жывуць 4 мільёна румын. Заяву сустрэлі па той бок памежнай ракі Прут вельмі негатыўна не толькі прэзідэнт Малдовы Варонін, аднак і яго стары праціўнік Смірноў — прэзідэнт Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (ПМР).
Прэзідэнт Румыніі Траян Басэску падліў масла ў агонь. Каментуючы нядаўнія акцыі апазіцыі ў Малдове, у арганізацыі якіх Кішынёў абвінавачвае Бухарэст, ён сказаў: “Румынскі ўрад не мае ніякага дачынення да падзей у Малдове, аднак рабіць штосьці будзем: у Малдове жывуць 4 мільёна румын. Заяву сустрэлі па той бок памежнай ракі Прут вельмі негатыўна не толькі прэзідэнт Малдовы Варонін, аднак і яго стары праціўнік Смірноў — прэзідэнт Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (ПМР). Паколькі агульная колькасць жыхароў Малдовы і ПМР складае 4 мільёна чалавек, атрымліваецца, што ўсіх жыхароў Прыднястроўя Басэску таксама запісаў у румыны. Як бы ні было смешна, як мінімум паўмільёна грамадзян Малдовы атрымалі таксама і румынскія пашпарты, і Бухарэст мае маральнае права іх абараняць. Чакаецца, што бліжэйшым часам румынскі ўрад прыме нейкую спецыяльную заяву на гэты конт. Яшчэ адзін цікавы вынік апошніх падзей у Кішынёве — буйны рост антырумынскіх настрояў у суседняй Украіне, нават у самых дэмакратычных колах. Прычына банальная: захапіўшы будынак малдаўскага парламенту, маніфестанты павесілі на яго фасадзе карту Вялікай Румыніі, у склад якой уключылі Букавіну і Паўднёвую Бесарабію, якія пасля вайны былі далучаныя да Украіны.
Па матэрыялах “Газеты по-киевски (Украіна)