Саакашвілі можа быць арыштаваны
Прэзідэнт Грузіі Міхал Саакашвілі можа быць арыштаваны пасля прэзідэнцкіх выбараў, запланаваных у краіне на кастрычнік бягучага года.
Міхаіл Саакашвілі
Пра гэты ў аўторак у інтэрв'ю выданню «Соф Шавуа» заявіў прэм'ер-міністр рэспублікі Бидзина Іванішвілі, перадае «Грузія
Online».
Па яго словах, сам ён не жадае арышту Саакашвілі. «Саакашвілі быў адказнай асобай, ён сам прымаў рашэнні. Не хачу, каб яго арыштавалі, аднак выключыць нічога нельга. Існуюць пракуратура, суд і закон, які для ўсіх адзіны. Я не збіраюся весці з ім перамовы», — сказаў Іванішвілі.
Прэм'ер растлумачыў, што па яго думцы, дзейны прэзідэнт не шануе законы Грузіі. «Ён таленавіты, ён ашукаў увесь свет. Першымі каго ён ашукаў, былі грамадзяне Грузіі. Ён з'явіўся як дэмакрат. Яго падтрымвалі ўсе, аднак потым здагадаліся, што ён будуе аўтарытарны рэжым. Гвалт улады пашырыўся на ўсю краіну. Ён разбурыў апазіцыю, забуяла элітарная карупцыя. Калі мы прыйшлі да ўлады, то выявілі, што ўвесь прыватны бізнес быў цалкам падпарадкаваны ўраду, не існавала вольных бізнэсаў. Галоўны пракурор стаў распарадчыкам скарбу, і яны лічылі грошы, якія збіраліся з грамадзянаў і бізнэсоўцаў. Ён кантраляваў СМІ, толькі малая частка была свабодная, і гэта ён паказваў Захаду», — заявіў, у прыватнасці, прэм'ер.
Ён таксама паабяцаў, што сыйдзе з палітыкі адразу пасля таго, як Саакашвілі пакіне прэзідэнцкі пост. Сваё рашэнне прэм'ер патлумачыў тым, што ў палітычнай сістэме рэгулярна павінна адбывацца абнаўленне кадраў.