СААЗ фіксуе рэкордны рост новых выпадкаў каронавіруса
Пра гэта паведамляе Свабода.
Сусветная арганізацыя здароўя паведамляе пра рэкордны рост колькасці новых выпадкаў каронавірусу за дзень.
Рэкорд — гэта 259,8 тысяч выпадкаў за суткі 18 ліпеня. Мінулы максімум быў 17 ліпеня — 237,7 тысяч чалавек. Больш за ўсё выпадкаў COVID-19 выявілі ў ЗША — 71,4 тысячы чалавек за суткі. За ЗША ідуць Бразілія (45,4 тысяч) і Індыя (34,8 тысяч).
Апроч гэтага, рост выпадкаў каронавірусу зафіксаваны ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, Кіргізіі, Калумбіі і Мексіцы.
За мінулыя суткі COVID-19 стаў прычынай смерці больш за 7 тысяч хворых.
Цяпер у свеце агульны лік захварэлых на каронавірус перавысіў 14 мільёнаў чалавек.