
Ксенія Сабчак
Ксенія Сабчак не толькі была вылучана кандыдатам у прэзідэнты ад «Грамадзянскай ініцыятывы», але і ўступіла ў партыю, а таксама стала членам Палітрады. Па словах тэлевядучай, яна настроена сур'ёзна супрацоўнічаць з партыяй і нават, магчыма, удзельнічаць з ёй у выбарах у Дзяржаўную Думу праз 4 гады. На з'ездзе Сабчак прадставіла праграму «123 цяжкіх крокаў». Галоўным яе дэвізам тэлевядучая лічыць «вяртанне праўды, пра якую забыліся, і свабоды, якую страцілі».
У той жа час лідэр «Грамадзянскай ініцыятывы» Андрэй Нячаеў сказаў, што праграма Сабчак шмат у чым сходная і з прынцыпамі самой партыі. Ключавым пунктам праграмы, на іх думку, з'яўляецца пераход Расіі ад прэзідэнцкай рэспублікі да парламенцкай, а таксама перадача вялікіх паўнамоцтваў рэгіёнам. Таксама, дадала Сабчак, людзям трэба даць свабоду веравызнання, сумлення і думкі, незалежнай ад дзяржавы.
Паводле «Эхо Москвы»