Самыя ўнікальныя выбары ў гісторыі ЗША. Дасье ў карыкатурах

У Штатах пачалася прэзідэнцкая кампанія. І можа смела казаць — яна ўнікальная. Аднаму з галоўных кандыдатаў пагражае турэмны тэрмін, а іншаму — імпічмент.

 Financial Times

 Financial Times

Такім чынам, 3 жніўня Джэк Сміт, які кіраваў расследаваннем штурму Капітолія 6 студзеня 2020-га, афіцыйна выставіў абвінавачанні ў адрас Трампа і яшчэ шасці неназваных саўдзельнікаў. У 45-старонкавым дакуменце былы прэзідэнт абвінавачваецца ў змове з мэтай падману Злучаных Штатаў, змове з мэтай перашкодзіць афіцыйнаму судоваму следству, што можа пацягнуць на амаль 500 год турмы. Мастак выдання Financial Times паспрабаваў выявіць, як Джэк Сміт абвяшчае абвінавачанні (малюнак вышэй).

Навіна тут жа выклікала фурор у шэрагах супернікаў рэспубліканцаў. У прэсе з'явілася мноства карыкатур, прысвечаных таму, як Трамп будзе адбываць турэмнае пакаранне. Так мастак выдання The Week іранізуе над тым, што Трамп увесь час марыў пра другі тэрмін. Ён яго атрымае, але ў турме.


The Week

The Week


Трамп ужо быў выкліканы ў федэральны суд акругі Калумбія. Як і чакалася, 45-ты прэзідэнт ЗША не прызнаў сваёй віны. Ён назваў саветніка Сміта «вар'ятам», а абвінавачанні — «паляваннем на ведзьмаў». Шмат хто ў ЗША і ў свеце сапраўды лічаць, што Трампа намагаюцца пасадзіць, каб ён не замінаў Байдэну переабрацца. Адзін з іх — партугальскі мастак Васка Гарлада (Vasco Gargalo). На яго малюнку Трамп выглядае як ахвяра амерыканскай сістэмы.

Васка Гарлада (Vasco Gargalo)

Васка Гарлада (Vasco Gargalo)


Зрэшты, пакуль спробы пасадзіць Дональда толькі гуляюць яму на руку. Згодна з вынікамі апошніх апытанняў, Трамп на 37 пунктаў апярэджвае найбліжэйшага саперніка ў шэрагах рэспубліканцаў. Судовы пераслед Трампа павялічылі колькасць тых прыхільнікаў рэспубліканцаў, хто лічыць, што Байдэн «незаконна стаў прэзідэнтам». Такім чынам суды над Трампам пакуль толькі аб'ядноўваюць яго прыхільнікаў унутры Рэспубліканскай партыі. Феномен росту рэйтынгу Трампа на фоне чутак пра яго арышт стаў тэмай малюнка мастака Петэра Брокса.

 Петэр Брокс

 Петэр Брокс

Адначасова рэспубліканцы таксама атакуюць, патрабуючы імпічменту Джо Байдэна, які нібыта спрабаваў схаваць карупцыйныя злачынствы свайго сына Хантэра падчас яго працы ва Украіне. Раней быў абнародаваны дакумент ФБР, у якім ананімная крыніца раскрывае карупцыйную схему ўкраінскай энергетычнай кампаніі Burisma, у ёй фігуруе імя Джо Байдэна. Кампанія, мяркуючы па дакуменце, прапанавала сыну прэзідэнта ЗША заняць месца ў радзе дырэктараў, каб той мог абараніць арганізацыю ад праблем, выкарыстоўваючы імя і статус бацькі. Цяпер справа слухаецца ў камітэтах. У выніку за крыху больш за год да выбараў замест таго, каб абмяркоўваць праграмы кандыдатаў, іх планы, краіна сочыць за рэпартажамі з залы суда. Накшталт таго, як гэта робяць персанажы малюнка мастака выдання Philadelphia Inquirer . Ён намаляваў Асла і Слана (сімвалы рэспубліканцаў і дэмакратаў), якія чытаюць газеты з загалоўкамі «Вінаваты» і «Не вінаваты».


Philadelphia Inquirer 

Philadelphia Inquirer 


Наступныя слуханні па справе Трампа прызначаны на 28 жніўня. Між тым эксперты, разглядаючы маштаб абвінавачанняў і патэнцыйна вялікую колькасць сведак, мяркуюць, што вердыкту можа давядзецца чакаць толькі пасля выбараў-2024, на якіх Дональд Трамп, дарэчы, можа патэнцыйна перамагчы. Ці значыць гэта, што ў выпадку прысуду Трамп будзе кіраваць ЗША з турэмнай камеры? Мастак брытанскага The Guardian ужо паспрабаваў графічна ўявіць такую сітуацыю. На яго малюнку турэмная камера для Трампа знаходзіцца проста ў Авальным кабінеце. Зрэшты, падобна на тое, што чакаць можна ўсяго.

 The Guardian

 The Guardian