Саудаўская Аравія адкрыта абвінаваціла Маскву ў сірыйскай вайне
Пуцін заклікаў вырашыць канфлікт у Емене "мірнымі метадамі, без знешняга ўмяшання".

29 сакавіка міністр замежных спраў Саудаўскай Аравіі прынц Сауд аль-Фэйсал раскрытыкаваў заклік прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна вырашыць канфлікт у Емене "без знешняга ўмяшання", паведамляе Reuters.
Ліст Пуціна да лідараў арабскіх дзяржаў, у якім кіраўнік расійскай дзяржавы заклікае вырашыць канфлікт "мірнымі метадамі, без знешняга ўмяшання", быў зачытаны на саміце Лігі арабскіх дзяржаў у Егіпце.
Пасля гэтага аль-Фэйсал сказаў, што Пуцін "кажа аб праблемах на Блізкім Усходзе так, як быццам Расія не ўплывае на гэтыя праблемы". Ён адзначыў, што расійскія ўлады "кажуць пра трагедыю ў Сірыі, у той час як самі з'яўляюцца часткай гэтых трагедый, узбройваючы сірыйскі рэжым для барацьбы з уласным народам".