Шэсці на дзень нараджэння Бандэры
Учора, 1 студзеня, па ўсёй Украіне адбыліся традыцыйныя штогадовыя шэсці з паходнямі ў гонар дня нараджэння Сцяпана Бандэры — кіраўніка Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў. Падчас шэсця гучалі не толькі антыкамуністычныя, але антыкапіталістычныя лозунгі. Нацыяналісты заклікалі скінуць ўладу “зэкаў і “злодзеяў на лексусах. Сярод дзяржаўных жоўта-блакітных, а таксама аунаўскіх чырвона-чорных, часам бачыліся і беларускія бел-чырвона-белыя сцягі.
Учора, 1 студзеня, па ўсёй Украіне адбыліся традыцыйныя штогадовыя шэсці з паходнямі ў гонар дня нараджэння Сцяпана Бандэры — кіраўніка Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў.
Падчас шэсця гучалі не толькі антыкамуністычныя, але антыкапіталістычныя лозунгі. Нацыяналісты заклікалі скінуць ўладу “зэкаў і “злодзеяў на лексусах. Сярод дзяржаўных жоўта-блакітных, а таксама аунаўскіх чырвона-чорных, часам бачыліся і беларускія бел-чырвона-белыя сцягі.
Арганізатарам мерапрыемстваў выступіла вядучая украінская нацыяналістычная партыя “Свобода, якая ў мінулым годзе адзначыла сваё 20-годдзе. Партыя вылучаецца сваім непрыняццем ані камунізму, ані капіталізму і выступае за пабудову сацыял-нацыянальнага грамадства. Згодна з апытаннямі грамадскай думкі, партыя «Свабода» карыстаецца падтрымкай прыкладна 4% выбарцаў.
Паводле aljans.org