Швейцарыя. Скончыць з дыскрымінацыя разведзеных

Кіраўнік фракцыі Партыі зялёных ў швейцарскім "mso-bidi-font-style: italic">парламенце Антоніа Ходжэрс прапанаваў выключыць з адміністрацыйных дакументаў грамадзянскі статус
"разведзены".

Кіраўнік фракцыі Партыі зялёных ў швейцарскім парламенце Антоніа Ходжэрс прапанаваў выключыць з адміністрацыйных дакументаў грамадзянскі статус "разведзены". Па меркаванні палітыка, запаўняючы афіцыйныя паперы, гэтыя людзі часта "адчуваюць сябе  вінаватымі ці нават лічаць пытанне пра грамадзянскі стан умяшаннем у іх асабістае жыццё". На практыцы грамадзянскі статус у Швейцарыі паказваць сапраўды даводзіцца вельмі часта, практычна ўвесь час: не толькі пры прыёме на працу ці ў банку, але і нават запісваючыся да ўрача. Ці ў такой далікатнай справе, як пошукі кватэры ў арэнду, — тут разведзены рызыкуе быць дыскрымінаваным у параўнанні з халасцяком. Праціўнікі рэформы кажуць, што Ходжэрс яўна гіпертрафуе праблему. У сучасным грамадстве, дзе сямейны статут шмат у чым страціў сваё значэнне, разведзеныя жывуць нядрэнна. Акрамя таго ў выпадку адмены графы "разведзены" давядзецца перарабляць мноства адміністрацыйных фармуляраў.

 

Па матэрыялах швейцарскай прэсы

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: