Сепаратысты штурмам захапілі пракуратуру Данецкай вобласці

Сепаратысты ўзялі штурмам пракуратуру Данецкай вобласці. Зараз яны ўсталёўваюць на будынку свае сцягі. Каля пракуратуры знаходзяцца каля тысячы прыхільнікаў самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі. Многія з іх стаяць са шчытамі і ў шаломах, адабраных у салдатаў унутраных войскаў. Хуткая аказвае дапамогу пацярпелым.



separat.jpg

Прыпаркаваны недалёка ад месца беспарадкаў БТР з аўтаматчыкамі ад'ехаў пасля таго, як да яго падышлі з крыкам «Фашысты». Салдаты ВВ адыходзяць ад будынка. Маладых людзей абражаюць і б’юць, у асноўным жанчыны, перадае Лігабізнэсінформ.

Раней сёння прыхільнікі ДНР заявілі, што дамовіліся з міліцыяй аб сумесным дзяжурстве на блокпастах на ўездзе ў Данецк, і накіраваліся выказваць «ветлівы пратэст» да пракуратуры Данецкай вобласці. Прадстаўнік ДНР абвясціў пасля перамоваў з кіраўніцтвам гарадской міліцыі, што «міліцыя з народам». Падчас штурму пракуратуры ўжываліся камяні і дымавыя гранаты. Ёсць пацярпелыя як з боку праваахоўных органаў, так і з боку сепаратыстаў.