«Сікаючы хлопчык» стаў ружовым у гонар дзяўчынак
З нагоды міжнароднага дня дзяўчынак, які адзначаюць 11 кастрычніка, грамадскія будынкі ў Брусэлі абсталявалі ружовай падсветкай. Выключэннем не стала і постаць вядомага хлопчыка, які сікае.
Таксама ва ўсіх жадаючых з'явілася магчымасць сфатаграфавацца ў гэтага архітэктурнага шэдэўра. Умовай святкавання стаў здымак з паднятай рукой.
Справа ў тым, што святкаванне праходзіць пад лозунгам «Падымем руку за
дзяўчынак». Такім чынам мяркуецца набраць як мага больш паднятых рук, якія
сімвалізуюць адукаваных дзяўчат. Гэтае свята заклікае да распаўсюджвання пісьменнасці сярод жаночага насельніцтва.
Паводле lacapitale.be