Сірыйскія войскі пакідаюць правінцыю Ідліб пад націскам ІДІЛ

У Сірыі пад кантроль баевікоў "Ісламскай дзяржавы" (ІДІЛ) перайшла Арыха — горад, што быў апошнім буйным апірышчам урадавых войскаў у паўночна-заходняй правінцыі Ідліб, якая мяжуе з правінцыяй Латакія, дзе знаходзіцца прэзідэнт Сірыі.



bahdad_280x193.jpg

Зараз Арыха знаходзіцца ў руках кааліцыі экстрэмісцкіх груповак «Джейш аль-Фатх», у шэрагі якой уваходзіць звязаная з «Аль-Кайдай» групоўка «Джабхат ан-Нусра», паведамляе euronews.com.

За дзень да штурму Арыхі лідар групоўкі «Джабхат» ан-Нусра Абу Махамад Аль-Галанах заявіў: «Нашая задача — звяржэнне рэжыму сірыйскага прэзідэнта, знішчэнне ўсіх сімвалаў рэжыму, усіх яго хаўруснікаў, такіх як «Хезбала», і іншых, а таксама каардынацыя дзеянняў па ўсталяванні вяршэнства ісламскага закона».

У выніку ўзброенага канфлікту ў Сірыі загінулі звыш 220 тысяч чалавек. Намеснік генеральнага сакратара ААН па гуманітарных пытаннях Валеры Амос паведаміла, што ў тэрміновай гуманітарнай дапамогі маюць патрэбу больш за 12 мільёнаў сірыйцаў, аднак абодва бакі канфлікту ігнаруюць рэзалюцыі ААН аб дастаўцы ў Сірыю гуманітарнай дапамогі.

krynica.info