Сітуацыя ў Афганістане і дзеянні Беларусі: у ЕС хочуць тэрмінова змяніць правілы для ўцекачоў

Сітуацыя ў Афганістане дэманструе неабходнасць хуткага перагляду Правілаў ЕС у дачыненні да міграцыі і прадастаўлення прытулку. Пра гэта напісаў намеснік старшыні Еўракамісіі, камісар у пытаннях абароны еўрапейскага ладу жыцця Маргарыціс Схінас у сваім мікраблогу ў Twitter 15 жніўня.

Фота АР

Фота АР


«Сітуацыя ў Афганістане і дзеянні Беларусі паказалі, што час, калі мы можам чакаць поўнага перагляду неабходных нам правілаў міграцыі і прадастаўлення прытулку ў Еўропе, ужо скончыўся», — цытуе еўрапейскага чыноўніка Беларускі партызан.

Нагадаем, 15 жніўня «Талібан» увайшоў у сталіцу Афганістана Кабул і абвясціў аб кантролі над усёй тэрыторыяй краіны.

Пад «дзеяннямі Беларусі» маецца на ўвазе штучна створаны рэжымам Лукашэнкі мігранцкі крызіс на мяжы з Літвой.

18 жніўня сітуацыю на межах краін Еўрасаюза (Літвы, Польшчы, Латвіі) з Беларуссю абмяркуюць міністры ўнутраных спраў краін ЕС, Еўрапола і еўрапейскай памежнай службы Frontex, якая дапамагае літоўскім уладам у барацьбе з нелегальнай міграцыяй з Беларусі.