Сітуацыя на Данбасе: Пуцін праводзіць ратацыю войскаў, а тэрарысты ваююць паміж сабой (відэа)
На ўсходзе Украіны з учорашняга дня спыніліся ўсе абстрэлы. Пра гэта заявіў спікер інфармацыйна-аналітычнага цэнтра СНБА Андрэй Лысенка. Адносна спакойная сітуацыя захоўваецца і сёння, паведамляе "5 канал".
Нагадаем, учора на працягу дня расійскія
баевікі ўчынілі няўдалыя спробы штурмаў апорных пунктаў ўкраінскіх войскаў у раёне Аўдзееўкі і каля Нікішына (Шахцёрскі р-н). Усе напады былі адбітыя, тэрарысты панеслі страты. Таксама назіраліся абстрэлы блокпастоў і пазіцый ўкраінскіх
войскаў, у тым ліку — у Данецкам аэрапорце.
Аднак, па дадзеных прадстаўніка СНБА, арыентыровачна
з 23.00 22 верасня зафіксавана спыненне абстрэлаў.
У цэлым можна сказаць, што ноч прайшла спакойна. Загінулых сярод украінскіх вайскоўцаў за
суткі няма.
На ўкраінскім-расійскім памежжы назіраецца перадыслакацыя
расійскіх войскаў — паведаміў Андрэй Лысенка. Адбываецца ратацыя падраздзяленняў, частка з якіх пакінула тэрыторыю Украіны, аднак замест іх зайшлі іншыя падраздзялення. Таксама расійскі бок працягвае падрыхтоўку баевікоў
у ваенных лагерах на сваёй тэрыторыі.
Як распавёў прадстаўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Савета нацыянальнай бяспекі і абароны, за мінулыя суткі баявых сутыкненняў падраздзяленняў Дзяржпагранслужбы з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі і падраздзяленнямі ВС РФ не было.