СК Расіі можа абвясціць Саакашвілі ў міжнародны вышук

Экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі можа быць абвешчаны ў міжнародны вышук па справе аб падзеях, якія адбыліся ў 2008 годзе ў Асеціі, заявіў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Расіі Уладзімір Маркін. Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС.



saakashvili1.jpg

Маркін таксама не выключыў аб'явы ў вышук іншых былых службовых асобаў Грузіі, у тым ліку міністра абароны Кезерашвілі і міністра ўнутраных спраў Мерабішвілі, а таксама ўсіх, хто «ставілі сваёй мэтай поўнае знішчэнне асецін, якія пражываюць на тэрыторыі Паўднёвай Асеціі».
 

«З улікам таго, што з прыходам у Грузіі да ўлады новага прэзідэнта і ўрада, асобы, якія маюць дачыненне да здзяйснення злачынстваў на тэрыторыі Паўднёвай Асеціі, пазбавіліся сваіх пасадаў, Следчым камітэтам разглядаецца пытанне аб вынясенні пастаноў аб прыцягненні іх у якасці абвінавачаных і аб'явы ў міжнародны вышук», — сказаў на заканчэнне ён.