Скорскі: Нельга дапусціць другога Крыму
Радаслаў Сікорскі заявіў: "Трэба затрымаць Расію перш, чым яна займе Усходнюю Украіну".

Радаслаў Сікорскі
Перад пачаткам пасяджэння міністраў замежных спраў Еўрапейскага саюза кіраўнік польскага знешнепалітычнага ведамства Радаслаў Сікорскі сказаў газеце "The Times Polska", што еўрапейская супольнасць павінна зрабіць усё, каб не дапусціць другога Крыму.
Еўропа павінна без прамаруджвання выслаць ва Украіну як мага больш дарадцаў і назіральнікаў, каб спыніць і прадухіліць "паўтор у запаволеным тэмпе захопу Крыму". Менавіта гэта,
паводле Радаслава Сікорскага, назіраецца сёння ва Украіне.
У панядзелак у Люксембургу — пасяджэнне міністраў замежных спраў ЕС. Радаслаў Сікорскі зазначае, што Еўропа павінна, пазбягаючы правакавання магчымага ўзброенага канфлікту, адназначна
паказаць Пуціну, што Захад стаіць сцяной за кіеўскім ўрадам.