У Данецкай вобласці ўведзены рэжым спецаперацыі

У Данецкай вобласці ўведзены рэжым спецаперацыі пасля таго, як скончыўся тэрмін ультыматуму ўладаў Украіны сепаратыстам — скласці зброю і вызваліць захопленыя будынкі.



502e6113_72fd_46dd_b2b6_22961f7b1dd8_w640_r1_s.jpg

Сяргей Тарута, галоўная задача — абараніць мір і парадак. Ён таксама заклікаў жыхароў вобласці не паддавацца на правакацыі.


Пад кантролем прарасійскіх актывістаў застаюцца абласная дзяржаўная адміністрацыя Данецка і будынак кіравання Службы бяспекі Украіны ў Луганску. У Горлаўцы некалькі дзясяткаў узброеных людзей сёння захапілі будынак міліцыі. Яны жорстка збівалі міліцыянтаў дубінкамі і кавалкамі арматуры ў адказ на адмову здаць зброю.


Напружаная сітуацыя па-ранейшаму ў Славянску, дзе чацвёра чалавек сталі ахвярамі ўчорашніх сутыкненняў. Група ўзброеных людзей захапіла будынак міліцыі і чакае там штурму ўрадавымі сіламі. У горадзе зачыненыя крамы, школы і іншыя ўстановы. Аперацыя з прыцягненнем войска, якую анансаваў Кіеў, пакуль не пачалася. У той жа час з'явіліся паведамленні, што на пад’ездах да Славянска заўважаны бронетранспарцёры.


Сепаратысты блакуюць адміністрацыйныя будынкі амаль у палове гарадоў Данецкай вобласці. Цалкам або часткова захопленыя гарадскія саветы ў Славянску, Марыўпалі, Дружкоўцы, Краматорску, Макееўцы, Енакіеве і Харцызску.
Кіеў абвінавачвае Маскву ў падтрымцы сепаратыстаў на паўднёвым усходзе Украіны. Паводле Службы бяспекі Украіны, за падзеямі ў Данецку стаіць Расія, і ўжо затрымана 17 чалавек, сярод якіх — расійскія агенты. Паводле ўкраінскага боку, войска Расіі ў памежных раёнах знаходзіцца ў поўнай баявой гатоўнасці. Масква абвяргае абвінавачванні ва ўмяшанні ў падзеі ва Украіне.

www.svaboda.org