СМІ паведамілі пра яшчэ адну ахвяру «Новичка»

Перад атручваннем Скрыпалей ад рэчыва «Новичок» загінуў балгарскі бізнесовец. Інцыдэнт адбыўся яшчэ чатыры гады таму.

Эксперты на месцы інцыдэнту ў Солсберы

Эксперты на месцы інцыдэнту ў Солсберы

Яшчэ адным пацярпелым у выніку атручвання нервова-паралітычным рэчывам “Новичок”, якім атруцілі сям'ю Скрыпалей, стаў бізнесовец з Балгарыі. Пра гэта гаворыцца ў сумесным расследаванні выдання “The Insider” і групы “Bellingcat”.

Адзначаецца, што гэта бізнесовец Емяльян Гебрэў, які стаў ахвярай яду чатыры гады таму, яшчэ да інцыдэнту з былым афіцэрам ГРУ Сяргеем Скрыпалем і яго дачкой Юліяй у брытанскім Солсберы.

Расследаванне ўстанавіла, што з атручваннем Гебрэва звязаны трэці ўдзельнік замаху на Скрыпалей — Сяргей Фядотаў. Ён наведваў Балгарыю ў тыя дні, калі там быў атручаны Гебрэў.

Першай імя Фядотава апублікавала «Фонтанка» ў кастрычніку 2018 года. 6 лютага брытанская The Telegraph пацвердзіла яго дачыненне да замаху са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Як высветліла экспертыза, пры замаху на Гебрэва выкарыстоўвалася рэчыва менавіта класа “Новичок”. Інцыдэнт адбыўся вясной 2015 года.

Паводле дадзеных следчых, Фядотаў атрымаў сваё агентурнае імя ў 2010 годзе. У той жа час свае імёны атрымалі падазраваныя Вялікабрытаніяй у замаху на Скрыпалей Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў.

І з 2010 года Сяргей Фядотаў шмат падарожнічаў па Еўропе і Сярэдняй Азіі. «Фонтанка» пісала, што Фядотаў адначасова з Пятровым і Башыравым ездзіў у Прагу ў 2014 годзе і ў Лондан у 2018 годзе — падчас замаху на Скрыпалей. Па словах крыніц The Telegraph, Фядотаў прыбыў у Вялікабрытанію ў дзень атручвання. Ён павінен быў вярнуцца тым жа рэйсам, што і Пятроў з Башыравым, але чамусьці зняўся з яго.

Паводле інфармацыі The Insider і Bellingcat, Фядотаў таксама ездзіў у Балгарыю.

Гэта адбылося ў 2014 ці 2015 годзе — у расследаванні пазначаны розныя гады. 24 красавіка ён прыляцеў з Масквы ў курортны горад Бургас. У яго быў зваротны квіток на 30 красавіка, але ўжо ўвечары 28-га ён апынуўся ў Стамбуле, дзе набыў квіток да Масквы. Раней у гэты дзень у Сафіі быў шпіталізаваны балгарскі прадпрымальнік Амяльян Гебрэў. Ён страціў прытомнасць на прыёме. Прыкладна ў той жа час недамаганне адчуў сын Гебрэва і адзін з топ-менеджараў яго кампаніі.

 Емельян Гебрэў. Фота theins.ru

 Емельян Гебрэў. Фота theins.ru


Усіх траіх даставілі ў бальніцу з сімптомамі цяжкага атручвання. Лабараторыя Хельсінкскага ўніверсітэта, якая спецыялізуецца на хімічным зброі, выявіла ў арганізме Гебрэва сляды двух арганафасфатаў. Яны сведчылі аб тым, што яго спрабавалі забіць нервова-паралітычным рэчывам класа «Новичок», сцвярджаюць The Insider і Bellingcat. У расследаванні не ўдакладняецца, ці знайшліся аналагічныя сляды ў арганізмах двух іншых пацярпелых.

Праз месяц Гебрэў выйшаў з комы. Яго стан стаў паляпшацца, аднак у траўні яму зноў стала горш. Як адзначаюць The Insider і Bellingcat, гэта супала з новым візітам Фядотава ў Балгарыю. Меркаваны агент прылятаў на тры дні і зноў вярнуўся не тым рэйсам, на які для яго быў замоўлены зваротны квіток.

Гебрэў выжыў. На пытанне The Insider і Bellingcat, чаму ён мог уяўляць цікавасць для ГРУ, бізнесовец назваў два магчымыя матывы: па-першае, яго кампанія пастаўляла зброю на Украіну, па-другое, Расія «магла прэтэндаваць» на падкантрольны яму зброевы завод.

Нагадаем, Скрыпалей знайшлі ў несвядомым стане на лаве ў Солсберы 4 сакавіка 2018 года. Таксама ў шпіталь з цяжкім атручваннем трапіў паліцэйскі Нік Бейлі, які адным з першых наведаў іх дом. 22 сакавіка яго выпісалі з бальніцы. Пры гэтым тады паліцэйскі падкрэсліў, што наўрад ці "зможа жыць нармальным жыццём".

Як вядома, Лондан абвінавачвае ў атручванні Скрыпалей Расію. У сваю чаргу ў Маскве ўсе абвінавачванні адмаўляюць.

Паводле korrespondent.net, meduza.io, theins.ru