СМІ: Палац Януковіча ў акупаваным Крыме перадалі Упраўленню справамі Пуціна
Недабудаваны палац экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча на мысе Айя ў акупаваным Крыме будзе перададзены Упраўленню справамі прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.
![1452235204_7715_dvorets1.jpg 1452235204_7715_dvorets1.jpg](/img/v1/news/full/1452235204_7715_dvorets1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота flashcrimea.com
"Першапачаткова планавалася, што палац дастанецца Севастопалю. Думалі дабудаваць, адкрыць санаторый ці пансіянат. Але цяпер прынята рашэнне, што аб'ект будзе перададзены Упраўленню справамі прэзідэнта", — сказаў суразмоўца агенцтва, паведамляе www.unian.net.
Адзначаецца, што структуры, блізкія да старэйшага сына Віктара Януковіча — Аляксандра Януковічу, у 2007 годзе за 6,3 млн грыўняў (1,2 млн долараў па курсе 2007) набылі ў дзяржавы базу адпачынку "Мыс Айя" і зямельны ўчастак плошчай 3,5 гектара, які належаў ёй. Цяпер будаўніцтва палаца на тэрыторыі базы адпачынку прыпынена.