СНД. Будзе створана Еўразійская партыя камуністаў

Еўразійскі саюз, не кажучы пра яго структуры, яшчэ не створаны, а камуністы СНД ужо дзеляць месцы ў яго будучым парламенце.



549662_900.jpg

На сустрэчы прадстаўнікоў кампартый краін СНД у рамках пасяджэння выканкаму Саюза камуністычных партый (СКП СССР) у Кішынёве прынялі наступнае рашэнне: «У парламенце новаўтворанага на постсавецкай прасторы адзінага саюза дзяржаў будзе дзейнічаць партыя аб’яднаных еўразійскіх камуністаў». Нагадаем, што ідэя пра стварэнне на постсавецкай прасторы міжнароднага Еўразійскага саюза была агучана ў мінулым годзе тагачасным прэм’ерам Расіі Уладзімірам Пуціным. Пасля ўзнікла ідэя парламенту Еўразійскага саюза. Праўда, ніякай канкрэтыкі наконт таго, як будзе выглядаць структура, ніхто не ведае. Незалежная прэса дружная спісвае ідэю фракцыі еўразійскіх камуністаў на элементарны піяр малдаўскіх і ўкраінскіх камуністаў, якія дабіваюцца прыняцця сваіх краін у склад Мытнага саюза. Пакуль, сапраўды, цяжка ўявіць, што Кампартыя Малдовы або Украіны распусціцца і стане рэспубліканскай секцыяй новага інтэрнацыянала, цэнтр якога будзе ў Маскве. Не кажучы пра тое, што такая схема забароненая мясцовым законам пра партыі.
Паводле малдаўскай прэсы