Снежная царква
У Баварыі адкрылася царква, пабудаваная цалкам са снега і лёду. Пра гэта паведамляе Associated Press. Адкрыццё снежнай царквы прымеркавана да стогадовага юбілею з моманту стварэння баварцамі падобнага збудавання ў знак пратэсту. У 1911 годзе гараджане такім чынам паспрабавалі звярнуць увагу ўлад на тое, што ім патрэбна сапраўдная царква на месцы снежнай.
У Баварыі адкрылася царква, пабудаваная цалкам са снега і лёду. Пра гэта паведамляе Associated Press.
Адкрыццё снежнай царквы прымеркавана да стогадовага юбілею з моманту стварэння баварцамі падобнага збудавання ў знак пратэсту. У 1911 годзе гараджане такім чынам паспрабавалі звярнуць увагу ўлад на тое, што ім патрэбна сапраўдная царква на месцы снежнай.
Снежная царква 2011 года пабудавана побач з чэшскай мяжой у мястэчку Міттэрфірміансрэйт (Mitterfirmiansreut). Збудаванне дасягае ў даўжыню больш 20 метраў. На пабудову пайшло каля 1400 кубічных
метраў снега.