20 тысяч каталонскіх прыхільнікаў бою быкоў сабраліся 27 верасня на арэне La Monumental у Барселоне, каб пабачыць магчыма апошнюю карыду ў гісторыі краю. Цяпер гэты атракцыён, які цягнецца больш
за 650 гадоў, забаронены, паколькі прызнаны супярэчным прынцыпам гуманізму і экалогіі. Магчыма, аднак, што каталонцы забаранілі карыду толькі таму, каб насаліць Мадрыду. Цяпер Каталонія —
адзіны рэгіён, дзе нельга забіваць быкоў. У сваю чаргу аматары карыды лічаць, што забарона карыды — часовая мера. «Каталонія за быкоў», — скандавалі яны падчас
стыхійнай маніфестацыі пасля заканчэння бою на арэне La Monumental. Магчыма, іх аптымізм звязаны з працэсам у Вярхоўным судзе, які хутка павінен разгледзець іск іспанскіх нацыяналістаў пра тое, што
забарона каталонцамі карыды ёсць замах на канстытуцыйныя правы грамадзян.
Паводле «Gazeta Wyborcza» (Польшча)
Іспанія. Апошняя карыда ў Каталоніі
- Замежжа
- 07-10-2011
20 тысяч каталонскіх прыхільнікаў бою быкоў сабраліся 27 верасня на арэне La Monumental у Барселоне, каб пабачыць магчыма апошнюю карыду ў гісторыі краю. Цяпер гэты атракцыён, які цягнецца больш
за 650 гадоў, забаронены, паколькі прызнаны супярэчным прынцыпам гуманізму і экалогіі. Магчыма, аднак, што каталонцы забаранілі карыду толькі таму, каб насаліць Мадрыду. Цяпер Каталонія —
адзіны рэгіён, дзе нельга забіваць быкоў. У сваю чаргу аматары карыды лічаць, што забарона карыды — часовая мера.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: