Іспанія. ЕТА напярэдадні расколу
Сябры тэрарыстычнай арганізацыі ЕТА, якая змагаецца за незалежнасць Краіны Баскаў, пачалі дэбаты па пытанні аб мэтазгоднасці ўзброеных метадаў барацьбы. Пра гэта паведамляе “El Pais, вядучае выданне Іспаніі, аналізуючы апошнія заявы прыхільнікаў баскай дзяржаўнасці. Спачатку ЕТА прыгразіла сацыялісту Лопезу, які 5-га мая пачынае выконваць функцыі старшыні баскага ўраду. Аднак ужо праз пару дзён Арнальда Атега — прызнаны спікер усяго незалежніцкага руху, сказаў, што мір трэба захаваць любымі сродкамі.
Сябры тэрарыстычнай арганізацыі ЕТА, якая змагаецца за незалежнасць Краіны Баскаў, пачалі дэбаты па пытанні аб мэтазгоднасці ўзброеных метадаў барацьбы. Пра гэта паведамляе “El
Pais, вядучае выданне Іспаніі, аналізуючы апошнія заявы прыхільнікаў баскай дзяржаўнасці. Спачатку ЕТА прыгразіла сацыялісту Лопезу, які 5-га мая пачынае выконваць функцыі старшыні баскага
ўраду. Аднак ужо праз пару дзён Арнальда Атега — прызнаны спікер усяго незалежніцкага руху, сказаў, што мір трэба захаваць любымі сродкамі. Супярэчнасць заяў нацыяналістаў сведчыць аб
унутраным канфлікце ў лагеры баскаў — робіць выснову “El Pais. З-за апошніх арыштаў (вынік кааперацыі французскай і іспанскай паліцыі) арганізацыя знаходзіцца ў самым
цяжкім стане з часоў свайго заснавання (1959 год). Акрамя таго, фармальная падтрымка ЕТА дае падставы Мадрыду забараняць незалежніцкія партыі і не дапускаць іх да выбараў.
Па матэрыялах “El Pais (Іспанія)