Іспанія. Лідэру баскскіх нацыяналістаў далі два гады турмы

Арнальда Атэгі, былы лідэр партыі прыхільнікаў незалежнасці краіны баскаў «Батасуна», блізкай да тэрарыстаў з групоўкі ЕТА, асуджаны на два гады турмы. Два гады за кратамі, як вырашыў іспанскі суд, будзе дастаткова для Атэгі, каб зразумець, што ўхваляць тэрарызм нельга. Менавіта па артыкулу «Ухваленне тэрарызму» і асудзілі Атэгі. Тэрарызм ён ухваліў, калі ў 2005 годзе выступіў з прамовай падчас пахавання былога сябра ЕТА, які памёр у іспанскай турме. Абараняючыся, Атэгі заявіў, што Канстытуцыя гарантуе кожнаму права на свабоду слова.

Арнальда Атэгі, былы лідэр партыі прыхільнікаў незалежнасці краіны баскаў «Батасуна», блізкай да тэрарыстаў з групоўкі ЕТА, асуджаны на два гады турмы. Два гады за кратамі, як вырашыў іспанскі суд, будзе дастаткова для Атэгі, каб зразумець, што ўхваляць тэрарызм нельга. Менавіта па артыкулу «Ухваленне тэрарызму» і асудзілі Атэгі. Тэрарызм ён ухваліў, калі ў 2005 годзе выступіў з прамовай падчас пахавання былога сябра ЕТА, які памёр у іспанскай турме. Абараняючыся, Атэгі заявіў, што Канстытуцыя гарантуе кожнаму права на свабоду слова. Думаецца, што вырашальным момантам працэсу было нежаданне Атэгі адмовіцца ад гвалту як сродку палітычнай барацьбы. У турме ён знаходзіцца з кастрычніка мінулага года.
Па матэрыялах «El Pais» (Іспанія)