Праз восем месяцаў пасля таго, як арганізацыя баскскіх нацыяналістаў ЕТА абвясціла пра прыпыненне вайсковых аперацый, вырашыла распусціцца і яе моладзевая фракцыя “Segi.
Лічыцца, што “Segi, якая працавала з моладдзю, была галоўным пастаўшчыком кадраў для ЕТА. Нядзіўна, што некалькі гадоў таму арганізацыю абвясцілі па-за законам, а яе лідараў пачалі
цягаць у паліцэйскія пастарункі на допыты. На цяперашні момант каля некалькіх дзясяткаў актывістаў “Segi знаходзяцца за кратамі. Праўда, асаблівага эфекту паліцэйскія рэпрэсіі не
мелі. “Segi ўвесь час працягвала існаваць у падполлі, пакуль на днях сама не вырашала расфарміравацца. У рэдакцыі нацыяналістычных газет “Gara i
“Berria паступіў ліст ад кіраўніцтва арганізацыі, у якім гаворыцца, што “Segi прыпыняе дзейнасць. Праўда, сэнс заявы да канца не зразумелы, паколькі сінхронна
заяве пра самароспуск аўтары дакументу заклікаюць усіх сяброў групоўкі і далей змагацца за незалежнасць. Тым не менш сам факт заявы сведчыць пра намер баскскіх нацыяналістаў дамагацца незалежнасці
для краю мірнымі сродкамі.
Паводле іспанскай прэсы
Іспанія. Нацыяналістычная моладзь прыпыняе дзейнасць
- Замежжа
- 22-06-2012
Праз восем месяцаў пасля таго, як арганізацыя баскскіх нацыяналістаў ЕТА абвясціла пра прыпыненне вайсковых аперацый, вырашыла распусціцца і яе моладзевая фракцыя “Segi.
Лічыцца, што “Segi, якая працавала з моладдзю, была галоўным пастаўшчыком кадраў для ЕТА. Нядзіўна, што некалькі гадоў таму арганізацыю абвясцілі па-за законам, а яе лідараў пачалі
цягаць у паліцэйскія пастарункі на допыты. На цяперашні момант каля некалькіх дзясяткаў актывістаў “Segi знаходзяцца за кратамі. Праўда, асаблівага эфекту паліцэйскія рэпрэсіі не
мелі.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: