Іспанія. Сфармаваны ўрад у Краіне Баскаў

Баскская секцыя Партыі іспанскіх сацыялістаў (PSE — PSOE), якая перамагла на выбарах у парламент баскскай аўтаноміі, назвала партыю, з якой хоча фармаваць кааліцыю. Сябрамі па кааліцыі стануць кансерватары з мясцовага філіяла іспанскай Народнай партыі. Прыход кансерватараў у Кабмін аўтаноміі — падзея гістарычныя: народнікі з’яўляюцца ідэйнымі нашчадкамі франкістаў, якія ўвогуле адмаўлялі існаванне баскскай нацыі, мовы і культуры. Урадавая кааліцыя выключна з іспанскіх партый стала магчымай па выніках галасавання 1 сакавіка.

Баскская секцыя Партыі іспанскіх сацыялістаў (PSE — PSOE), якая перамагла на выбарах у парламент баскскай аўтаноміі, назвала партыю, з якой хоча фармаваць кааліцыю. Сябрамі па кааліцыі стануць кансерватары з мясцовага філіяла іспанскай Народнай партыі. Прыход кансерватараў у Кабмін аўтаноміі — падзея гістарычныя: народнікі з’яўляюцца ідэйнымі нашчадкамі франкістаў, якія ўвогуле адмаўлялі існаванне баскскай нацыі, мовы і культуры. Урадавая кааліцыя выключна з іспанскіх партый стала магчымай па выніках галасавання 1 сакавіка. На тых выбарах Партыя баскскіх нацыяналістаў (PNV), якая кіравала краем 30 гадоў, не набрала дастатковай колькасці галасоў, каб мець парламенцкую большасць. На вынікі выбараў таксама паўплывала забарона левых нацыяналістычных партый, быццам звязаных з тэрарыстамі ЕТА. Калі б былі залічаныя 110 тысяч галасоў прыхільнікаў гэтых арганізацый, баскскія партыі мелі б у цяперашнім парламенце на сем мандатаў больш, чым секцыі іспанскіх партый.
Па матэрыялах «Gara» (Іспанія)