Іспанія. Іспанскі гімн выратуюць завочна
Правыя радыкалы Іспаніі вельмі заклапочана паставіліся да таго, што ў фінале Кубка караля — аднаго з галоўных трафеяў у іспанскім футболе — сустрэнуцца каталонскі клуб “Барселона і “Атлетык з Більбао (Краіна Баскаў). На іх думку, фанаты-нацыяналісты абавязкова арганізуюць нейкую правакацыю на матчы, што прызначаны на 25 мая. Перш за ўсё, яны паспрабуюць сарваць выкананне нацыянальнага іспанскага гімну ў пачатку мерапрыемства.
Правыя радыкалы Іспаніі вельмі заклапочана паставіліся да таго, што ў фінале Кубка караля — аднаго з галоўных трафеяў у іспанскім футболе — сустрэнуцца каталонскі клуб “Барселона і “Атлетык з Більбао (Краіна Баскаў). На іх думку, фанаты-нацыяналісты абавязкова арганізуюць нейкую правакацыю на матчы, што прызначаны на 25 мая. Перш за ўсё, яны паспрабуюць сарваць выкананне нацыянальнага іспанскага гімну ў пачатку мерапрыемства. Каб не дапусціць гэтага, групоўкі Falange і Nudo Patriota Espanol вырашылі правесці напярэдадні матчу маніфестацыю як знак “рэакцыі на будучыя правакацыя каталонскіх і баскскіх экстрэмістаў. Хаця канцэпцыя акцыі гучыць арыгінальна: яна мае быць завочнай рэакцыяй на тое, чаго яшчэ не здарылася, сталічная мэрыя, якой кіруюць кансерватары, дала санкцыю на правядзенне маніфестацыі правых ультра. Гэта аўтаматычна выклікала пратэсты з боку левых і нацыяналістычных партый Каталоніі і Краіны Баскаў.
Па матэрыялах іспанскай прэсы