Іспанія. Сто год салідарнасці
У Бруселі адбылася канферэнцыя, прысвечаная сотай гадавіне справы Франсіска Ферэра. Ферэр быў ліберальным педагогам з Барселоны. У кастрычніку 1909 года мясцовы суд загадаў пакараць яго смерцю за антыклерыкальныя выступы. Аднак дзякуючы развіццю камунікацыі, інфармацыя пра суд выйшла па-за межы краіны. Як толькі з Барселоны паведамілі пра пакаранне Ферэра, па ўсяму кантыненту пачалася грамадзянская кампанія. У Парыжы і Лондане іспанскія амбасады штурмавалі сто тысяч дэманстрантаў. У Тулоне дэманстранты захапілі каталіцкі храм.
У Бруселі адбылася канферэнцыя, прысвечаная сотай гадавіне справы Франсіска Ферэра. Ферэр быў ліберальным педагогам з Барселоны. У кастрычніку 1909 года мясцовы суд загадаў пакараць яго смерцю за
антыклерыкальныя выступы. Аднак дзякуючы развіццю камунікацыі, інфармацыя пра суд выйшла па-за межы краіны. Як толькі з Барселоны паведамілі пра пакаранне Ферэра, па ўсяму кантыненту пачалася
грамадзянская кампанія. У Парыжы і Лондане іспанскія амбасады штурмавалі сто тысяч дэманстрантаў. У Тулоне дэманстранты захапілі каталіцкі храм. У Аргенціне і Уругваі з-за пратэстаў абвясцілі
вайсковае становішча. У шматлікіх краінах пачаўся байкот іспанскіх прадуктаў. Справа Ферэра, на думку ўдзельнікаў канферэнцыі, дэманструе, якую важную ролю могуць адыгрываць медыя ў барацьбе за
свабоду і прагрэс.
Па матэрыялах «El Mundo» (Іспанія)