Іспанія. Апраўданы галісійскі нацыяналіст

З Карласа Калона,старшыні арганізацыі «A Mesa pola Normalizacion Linguistica», знята абвінавачанне за абразу суддзі. Апошні асуджаў галісійскіх нацыяналістаў за тое, што яны ігнаруюць афіцыйную тапаніміку. Абражаны суддзя патрабаваў ад Карласа 15 тысяч еўра ў якасці маральнай кампенсацыі.



callon_612264_0x0_justif.jpg

Справа распачатая год таму і закончылася толькі 11 студзеня, пасля таго, як суд пастанавіў, што нацыяналісты маюць права называць гарады і вёскі як заўгодна, паколькі гэта частка права на свабоду слова.

На самай справе, праблема больш сур’ёзная, бо афіцыйнай мовай у рэгіёне застаецца іспанская. Галісійская мова, хаця і мае статус «другой мовы», амаль не ўжываецца як афіцыйная. Акрамя таго, паводле новых, прынятых у сувязі з крызісам законаў, яе ў будучым будуць вывучаць факультатыўна.

Між тым, мясцовая адміністрацыя, якую фармуе правая Народная Партыя, прыдумала цікавы аргумент супраць лінгвістычных забабонаў тутэйшых нацыяналістаў. Чыноўнікі нагадваюць, што, напэўна, самы славуты галісіец у гісторыі — генерал Франка — заўсёды быў праціўнікам рэгіянальных моваў і ў часы дыктатуры праводзіў палітыку моўнай асіміляцыі ўскраін Іспаніі.

Паводле іспанскай прэсы