Мікалай Чарнавус падаў скаргу старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда

Баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус 14 студзеня падаў скаргу старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда на рашэнне Касацыйнай калегіі ВГС ад 13.11.2012г.



charnavus_mikalaj_baran.jpg

Мікалай Чарнавус адстойвае правы баранавіцкіх прадпрымальнікаў

Грамадскі актывіст просіць адмяніць рашэнне судоў першай, апеляцыйнай інстанцыі і касацыйнай калегіі ВГС і задаволіць яго патрабаванне аб прызнанні выбараў Рады індывідуальных прадпрымальнікаў на Баранавіцкім каапрынку ў снежні 2011 годзе несумленнымі і незаконнымі.

Мы ўжо паведамлялі, што вось ужо другі год Мікалай Чарнавус імкнецца апратэставаць вынікі выбараў Рады ІП на Баранавіцкім каапрынку спачатку ў агульных судах, а цяпер вось у гаспадарчых судах розных інстанцыый. У судах ён сцвярджае, што сябры Рады прадпрымальнікаў Ю.Зяленскі, Д.Гараднічы, А.Макар і інш. былі назначаны адміністрацыяй каапрынка, а не абраны на агульным сходзе індывідуальных прадпрымальнікаў, як гэта патрабуе заканадаўства краіны.

Разам з тым у скарзе Мікалая Чарнавуса на імя старшыні ВГС паведамляецца аб прычынах нежадання адміністрыцыі Баранавіцкага рынку прызнаць выбраную прадрымальнікамі новую Раду.

— Думаю, што гэта звязана з ашуканцтвам фірмы “Ралет-мантаж, якая ўзяла ў прадпрымальнікаў вялікія грошы і не выканала свае абязацельствы па добраўпарадкаванню Баранавіцкага каапрынку. Адміністрацыя каапрынку баіцца незалежнай Рады прадпрымальнікаў, якая выявіць, магчыма, новыя фінансавыя злоўжыванні і дачыненне да махлярства высокіх мясцовых дзяржаўных чыноўнікаў, — адзначыў Мікалай Чарнавус.

spring96.org