Уладзіміра Лемеша пакаралі штрафам

Салігорскага актывіста грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Уладзіміра Лемеша пакаралі штрафам у памеры 3 мільёны рублёў. Адміністратыўная справа разглядалася судом Першамайскага раёна Мінска. Актывіста звінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4 КаАП РБ).
   



lemesh1.jpg

Увечары 14 студзеня ў Мінску быў затырманы салігорскі актывіст гармадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Уладзімір Лемеш. Маладзён быў дастаўлены ў Першамайскі РАУС.

З пастарунку актывісту ўдалося патэлефанаваць сваім родным з Салігорску і паведаміць пра затрыманне і месца знаходжання. Па словах блізкіх Уладзіміра Лемеша, яго вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Справа маладзёна мусіць быць разгледжаная 15 студзеня ў Судзе Першамайскага раёна горада Мінска.

Нагадаем, у ноч з 13 на 14 студзеня ў Мінску, каля пад’езду свайго дому, на яшчэ адну актывістку "Еўрапейскай Беларусі" Юлю Сцяпанаву накінуліся двое невядомых, збілі і, паваліўшы ў снег, абрэзалі дзяўчыне валасы.


spring96.org