Іспанія. Царква супраць незалежнасці
Камісія біскупаў Іспаніі на сваім пасяджэнні 4 кастрычніка асудзіла планы каталонцаў абвясціць незалежную дзяржаву.
«Палітычныя праекты, якія накіраваныя на дэзінтэграцыю, падрываюць культурнае і духоўнае адзінства старажытнай краіны Іспаніі», — гаворыцца ў тэксце заявы святароў. На
думку біскупаў, размовы пра тое, хто больш з народаў, якія ўваходзяць у склад Іспаніі, плаціць падаткаў, супярэчаць сацыяльнай дактрыне каталіцкай царквы, якая была прынятая ў 2006 годзе. За праект
такой рэзалюцыі прагаласавала 17 з прысутных біскупаў, 4 устрымаліся. Асобна ў заяве падкрэсліваецца, што яна не мае палітычнага падтэксту. Цяпер застаецца чакаць, як каталонскае грамадства адрэагуе
на заклік Касцёлу. Тут варта ўзгадаць, што гэта рэзалюцыя была прынятая італьянскімі біскупамі ў 1994 годзе як рэакцыя на заклікі партыі «Ліга Поўначы» да стварэння асобнай дзяржавы
Паданія на поўначы краіны. Калі меркаваць па выніках тагачасных выбараў, заклікі амаль не паўплывалі на электаральныя настроі.
Паводле іспанскай прэсы