Стала вядома, колькі мігрантаў пагадзіліся пакінуць Літву добраахвотна за выплату ў 1000 еўра

Выплата ў 1000 еўра «добраахвотнікам» уручаецца ў аэрапорце перад вылетам.

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

272 мігранты, якія незаконна праніклі ў Літву, пагадзіліся добраахвотна вярнуцца на радзіму. Амаль усе з іх ужо атрымалі ці яшчэ атрымаюць выплату ў памеры 1000 эўра кожны, паведамляе BNS.
Абсалютная большасць — грамадзяне Ірака. Акрамя таго некалькі чалавек вернуцца ў Расію і Індыю. Яшчэ каля 80 чалавек пакінуць Літву найбліжэйшым часам.
Выплата ў 1000 еўра «добраахвотнікам» уручаецца ў аэрапорце перад вылетам.
Нагадаем, у снежні мінулага года Літва павялічыла да 1000 еўра выплаты мігрантам, што незаконна трапілі ў краіну, калі яны добраахвотна вырашаць вярнуцца на радзіму. Гэтая мера дзейнічала да 20 студзеня 2022 года. Потым сума кампенсацыі знізілася да 300 еўра.
У 2021 годзе ў Літву праз мяжу з Беларуссю незаконна патрапілі больш за 4,2 тысячы мігрантаў з краін Блізкага Усходу і Афрыкі. Больш за тысячу з іх пакінулі Літву добраахвотна або былі дэпартаваны. У пяці цэнтрах часовага размяшчэння іншаземцаў у Літве да гэтага часу застаецца амаль 3,1 тысячы чалавек.