Старшыня АБСЕ: беларусы хочуць свабоды, яны хочуць выбіраць сваё кіраўніцтва
Яны не хочуць, каб мы выкарыстоўвалі гэта ў якасці антырасійскага пытання, сцвярджае шведскі палітык.

Старшыня АБСЕ, міністр замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ распавяла пра тое, што беларуская апазіцыя не жадае выкарыстоўваць пратэсты, «каб выступаць супраць Расіі ці за ЕС. Гэта вельмі моцна адрозніваецца ад таго, што адбылося, напрыклад, ва Украіне.
Апазіцыя вельмі выразна дала зразумець, што яны не хочуць, каб мы выкарыстоўвалі гэта ў якасці антырасійскага пытання. Яны хочуць, каб гэта было пытанне дэмакратыі ў Беларусі, яны хочуць свабоды, яны хочуць выбіраць уласнае кіраўніцтва, яны хочуць дэмакратыі».